top of page
Search

Музейная выстава “Лён у жыцці нашых продкаў”

loykimuseum

На пачатку кастрычніка ў актавай зале школы была арганізавана музейная выстава “Лён у жыцці нашых продкаў”. Тут былі прадстаўлены прылады працы, якія служылі для апрацоўкі льну: мялка, трапло, грабяні і шчоткі, прасніца, калаўрот, матавіла, прыстасаванні да кроснаў.

Асноўнай тканінай, якая выкарыстоўвалася пры пашыве беларускага народнага касцюма быў лён. Наведвальнікі выстаўкі мелі магчымасць убачыць узоры мужчынскай і жаночай вопраткі. Цікава, што ў нашай мясцовасці жанчыны насілі саматканыя спадніцы карычневага колеру, аздобленыя палоскамі. Гэту спадніцу-андарак зберагла і перадала ў наш музей жыхарка вёскі Зарачанка Алешчык Зоф’я Аляксандраўна.

Сярод льняных вырабаў традыцыйнага беларускага ткацтва варта ўвагі калекцыя ручнікоў. Удзел у музейнай выставе выклікаў у навучэнцаў зацікаўленасць да народных рамёслаў і беларускай культуры, пачуццё адказнасці за захаванне спадчыны малой радзімы.




 
 
 

Comments


Музей "Вытокі"

231737 Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, агр.Лойкі, вул. Школьная д.4

bottom of page