top of page

З гісторыі музея

       Краязнаўчы музей “Вытокі” быў адкрыты 20 снежня 1990 г. 

     Ініцыятарам стварэння музея і яго кіраўніком была настаўніца беларускай мовы і літаратуры Храмлюк Марыя Іосіфаўна. Дзякуючы яе намаганням і плённай працы, 10 снежня 2012 года рашэннем калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь комплекснаму краязнаўчаму музею “Вытокі” быў нададзены статус народнага. У 2018 годзе, у 2023 годзе статус “народны” быў пацверджаны. 

     Асноўны фонд музея налічвае 1122 адзінкі, і фонд навукова-дапаможных матэрыялаў – 200 адзінак. 

   

 

 

 

 

 

 

 

    Савет музея вядзе актыўную працу па збору матэрыялаў у фонды музея (паходы, экспедыцыі, сустрэчы з цікавымі людзьмі і інш). Так падчас дзейнасці палатачнага перадвіжнога лагера калекцыя папоўнілася біўнем маманта. Адпачываючы ля берага ракі Асташанка дзеці заўважылі незвычайны прадмет. Выцягнулі з вады і доўга разважалі, якой жывёле можа належаць гэты “рог”. Знойдзены артэфакт быў перададзены ў школьны музей. Настаўнік гісторыі  і біёлаг прыйшлі да высновы, што гэта бівень маманта. 

bottom of page