top of page

Метадычная капілка

61-611096_funeral-clipart-fancy-line-accent-fancy-line-break.png

    У музеі праводзяцца ўрокі гісторыі, літаратуры і мовы, мастацтвазнаўства, інфармацыйныя і класныя гадзіны, мерапрыемствы ў шосты школьны дзень, змест якіх звязаны з тэматыкай прадстаўленых у музеі матэрыялаў. Выкарыстоўваюцца разнастайныя формы і метады, якія дазваляюць уключыць музейны матэрыял у вучэбны працэс. Гэта ўрокі-экскурсіі і лекцыі з выкарыстаннем музейных прадметаў у якасці навучальнага дапаможніка.

         Штогод 1 верасня ў Дзень ведаў свой першы ўрок вучні 1 і 5 класаў праводзяць у музеі.

      Найбольшы пазнаваўчы інтарэс выклікаюць у навучэнцаў урокі у музеі. Пры вывучэнні нарыса Уладзіміра Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі”, паэмы Якуба Коласа “Новая Зямля” і іншых твораў вучні знаёмяцца з сельскагаспадарчымі  рэчамі (цэп, плуг, жорны, серп), маюць магчымасць “пабываць” у хаце, якая была пабудавана ў  пачатку 20 ст., убачыць “чырвоны кут”, печ,  куфар, маслабойку і іншыя рэчы.

          Без наведвання музея немагчыма і вывучэнне тэмы “Наш край”, якая знаходзіцца ў кожным разделе гісторыі Беларусі. Вучні могуць патрымаць у руках прадметы гаспадарчага, земляробчага карыстання, прылады працы, паўсядзённыя рэчы, вырабы раместваў.

    На базе музея праводзяцца каляндарна-абрадавыя святы “Прыйшла Каляда”, “Пакровы”, “Сапацкінскі кірмаш”, класныя выхаваўчыя гадзіны па этнакультуры беларусаў: гульня “Кола загадак”, конкурс “Беларуская кухня”, аповед “Зімовыя народныя святы”, гутарка “Народныя прыкметы”, падарожжа “Скарбы роднага краю”.

Музей "Вытокі"

231737 Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, агр.Лойкі, вул. Школьная д.4

bottom of page