top of page

Шчыра ўсіх мы вітаем!

У народны краязнаўчы музей “Вытокі” запрашаем!

61-611096_funeral-clipart-fancy-line-accent-fancy-line-break.png

   Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне – адзін з прыярытэтных напрамкаў выхаваўчай работы дзяржаўнай установы адукацыі “Лойкаўская сярэдняя школа”. Асноўнае поле дзейнасці – школьны комплексна-краязнаўчы музей “Вытокі” і музейная экспазіцыя воінскай Доблесці, Подзвіга і Славы.

         У склад экспазіцыі музея ўключаны наступныя раздзелы:

         1. З гісторыі краю.

         2. Хата – сусвет селяніна-беларуса.

             2.1. Ткацтва і вышыўка як від мастацтва.

             2.2. Повязь часоў – беларускі ручнік.

         3. Традыцыйна-народная культура рэгіёну.

         4. Сядзібна-паркавыя комплексы рэгіёну.

    У складзе музейнай калекцыі знаходзіцца цікавы этнаграфічны і краязнаўчы матэрыял, дакументы па гісторыі школы, звесткі аб мясцовых помніках.

         Экскурсійнае абслугоўванне вядзецца на беларускай і рускай мовах.

   

     Распрацаваны: тэматычныя экскурсіі “Абутак прабабуль”, “Мелодыя ручніка”, “Ручнікі з бабулінага куфра”, “Хата ў жыцці беларуса”, “У Свяцк да Гурскіх”, “Мастацтва агню і гліны”, “Лён - скарб зямлі беларускай”, “Лойкі ў паданнях і легендах”, “Беларуская хата - шчодрая і багатая”, “Культура і быт нашых продкаў”, экскурсія для вучняў 1 класа “Я запрашаю вас у музей”; акцыі “Падары музею экспанат”; праект “Музей у чамадане”; экскурсія-прэзентацыя новых музейных прадметаў.

bottom of page