top of page
Search

Экскурсія ў Дом-музей М.Багдановіча

loykimuseum

3 снежня вучні 6-8 класаў наведалі Дом-музей Максіма Багдановіча ў Гродна. Падчас экскурсіі навучэнцы пазнаёміліся з дзяцінствам будучага класіка беларускай літаратуры. Тут яны ўбачылі першы фотаздымак Максіма і яго маці, сямейны фотаздымак Багдановічаў, зробленыя ў Гародні. Даведаліся пра трагічныя старонкі ў жыцці паэта - смерць маці Марыі Апанасаўны Багдановіч. Убачылі асабістыя рэчы паэта -рамку для фотаздымкаў і срэбную гарбатную лыжачку, зборнік "Вянок". Вучні з цікавасцю разглядалі дзіцячы пакой, прадметы інтэр'еру ( ложак,пісьмовы столік, гадзіннік), цацкі. Асабліва ўразіла вучняй фізгармонія. Давялося нават пачуць, як іграе гэты музыкальны інструмент.


Напрыканцы экскурсіі вучні паглядзелі ў "чароўнае" люстэрка і загадалі жаданне. Навучэнцы засталіся пад прыемным уражаннем ад экскурсіі.Экскурсія ў Дом-музей М.Багдановіча


 
 
 

Comments


Музей "Вытокі"

231737 Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, агр.Лойкі, вул. Школьная д.4

bottom of page