Акцыя “Сэлфі ў музеі”
- loykimuseum
- Jan 14
- 1 min read
Акцыя “Сэлфі ў музеі” стала традыцыйным мерапрыемствам у народным комплексна-краязнаўчым музеі “Вытокі”. Савет музея запрасіў усіх жадаючых зрабіць фота на памяць з музейнымі экспанатамі. Найбольш папулярнымі музейнымі прадметамі ў малодшых школьнікаў былі лялькі, зробленыя з ільну, дзіцячыя абіякі, плеценыя лапці, вышываны фартух гаспадыні. Гліняныя вырабы, прадметы з “бабулінага кута”, саматканыя ручнікі, сялянская печ сталі аб’ектам для фотаздымкаў у дзяўчынак сярэдняга і старэйшага ўзросту. А ўвагу хлопцаў прыцягнулі сельскагаспадарчыя прылады працы, збруя для каня.


Commentaires