ЗАПРАШАЕМ
у віртуальны музей "Вытокі"
ДУА "Лойкаўская сярэдняя школа"
Традыцыйная культура рэгіёна. Народныя рамёствы
Шырока прадстаўлены ткацкія вырабы – посцілкі, дываны, дзярушкі, сабрана вялікая колькасць разнастайных ручнікоў, вырабаў з дрэва, гліны.
У экспазіцыі нашага музея ёсць сапраўдныя лапці, якія знайшлі падчас экспедыцыі ў в. Ятвезь. Лапці – гэта традыцыйны сялянскі абутак, плецены з лыка. Назва паходзіць ад праславянскага кораня “лапт” – нага. Ад спрадвечнасці і да сярэдзіны ХХ ст. лапці насілі на ўсёй тэрыторыі Беларусі.
Лапці мелі не толькі практычнае, але і абрадавае значэнне, прычым, асобымі магічнымі функцыямі ў народных павер’ях надзяляліся старыя, “бывалыя” лапці.
Зараз лапці сустракаюцца як дэкаратыўныя прадметы ў аздабленні пано, сцен памяшканняў.
Таксама тут есць незвычайны абутак са скураным верхам і драўлянай падэшвай у Лойках называюць “абіякамі”, а яшчэ на Гарадзеншчыне яго называлі “драўлянікамі”, “шлёпкамі”, “клёмпамі” і “клумбасамі”.
У нашай калекцыі прадстаўлены капылы для вырабумужчынскага, жаночага і дзяцягача абутку. Капылы – драўляныя калодкі ў форме чалавечай ступні для надзявання скураной зарыхтоўкі і захавання неабходнай формы ў працэсе вырабу абутку.