top of page
Search
loykimuseum

Экскурсія “Ганчарныя вырабы – посуд нашых продкаў”

Савет школьнага музея “Вытокі” запрасіў выхаванцаў дзяржаўнай установы адукацыі “Гродзенскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр” на экскурсію “Ганчарныя вырабы – посуд нашых продкаў”.Ганчарнае рамяство лічыцца адным з самых старажытных на зямлі.У народным фальклоры ёсць такая прытча: “Зляпі мне шчасце, - папрасіў чалавек Бога. Бог моўчкі паклаў у далонь чалавеку кавалак гліны”.

Калекцыя глінянага посуду нашага музея захапіла наведвальнікаў формай, памерамі, колерам прыроднага цуда – гліны.Падчас экскурсіі вучні пазнаёміліся са старажытнай тэхналогіяй апрацоўкі глінянага посуду,характэрнай для паліваных і задымленых вырабаў. Вучні даведаліся, што гладыш – гэта збан без ручкі, гарлач - збанок з вузкім горлышкам, макітра- глыбокі посуд з круглым шырокім дном, які служыў для расцірання маку,яек.У гліняным посудзе трымалі прадукты, падавалі на стол, насілі абед у поле.


12 views0 comments

Commentaires


bottom of page