Урок у музеі “Хлеб – усяму галава”
- loykimuseum
- Dec 23, 2021
- 1 min read
Урок беларускай літаратуры ў другім класе праўшоў у музеі “Вытокі”. Выбару такой формы правядзення паслужыла тэма “Хлеб – усяму галава”.
Атмасфера музея дапамагла дзецям уявіць,як выпякалі хлеб раней, з якой павагай адносіліся да яго і да працы старэйшых людзей. Яны ўбачылі печ, “бабін кут” з прадметамі, якімі карысталася гаспадыня.Навучэнцы прыйшлі да высновы, што і сёння, каб хлеб апынуўся на нашым стале, напружана працуюць людзі розных прафесій.

Comments