top of page
Search

Удзел у міжнароднай акцыі “Сэлфі ў музеі”

  • loykimuseum
  • Jan 22, 2022
  • 1 min read

19 студзеня 2022 года навучэнцы нашай школы прынялі ўдзел у міжнароднай акцыі “Сэлфі ў музеі”.

Вучні рабілі фотаздымкі на фоне спадабаўшагася музейнага экспаната і размяшчалі ў сваіх аккаўнтах у сацыяльных сетках. Іх зацікавілі рэдкія экспанаты – бівень маманта, крамянёвая сякера, абрус, вязаны на раме, так і распаўсюджаныя - сялянская печ, “бабін кут”, калаўрот, плеценыя з лазы кашы, даўні старынны абутак.

Акцыя садзейнічала выхаванню ў вучняў пачуцця гонару за малую радзіму і папулярызацыі дзейнасці нашага музея.





 
 
 

Yorumlar


Музей "Вытокі"

231737 Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, агр.Лойкі, вул. Школьная д.4

bottom of page