top of page
Search

Ніхто не забыты, нішто не забыта!

loykimuseum

Запаліўшы лампаду, юныя экскурсаводы нашай школы адправіліся на форт № 2 Гродзенскай крэпасці – помнік ахвярам фашызму.

Падчас экскурсіі вучні даведаліся пра трагічныя падзеі, якія адбываліся на гэтым месцы ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Тут у 1941-1943 гадах было расстраляна больш за 3000 ваеннапалонных і мірных жыхароў Гродна, у тым ліку і яўрэяў, а таксама заложнікаў польскай інтэлігенцыі. Тут загінуў вядомы гродзенскі краявед і настаўнік Гродзенскай гімназіі, заснавальнік Гродзенскага заапарка Ян Каханоўскі. На месцы трагедыі ў 1960 годзе ўстаноўлены помнік Маці, якая смуткуе па загінуўшых сынах.

Ля помніка вучні ўшанавалі памяць людзей, якія загінулі, хвілінай маўчання.

Ніхто не забыты, нішто не забыта!





 
 
 

Comments


Музей "Вытокі"

231737 Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, агр.Лойкі, вул. Школьная д.4

bottom of page