Музейная выстаўка “З гісторыі нашай школы”
- loykimuseum
- Nov 9, 2022
- 1 min read
На працягу кастрычніка 2022 года ў народным комплексна-краязнаўчым музеі “Вытокі” была арганізавана музейная выстаўка “З гісторыі нашай школы”. Наведвальнікі маглі даведацца, як вучыліся і праводзілі свой вольны час вучні некалькі дзесяцігоддзяў назад.На выстаўцы былі прадстаўлены фатаграфіі мінулых гадоў, падручнікі, сшыткі, пропісы, дзённікі, школьная форма вучняў таго часу.

Comments