top of page
Search
loykimuseum

Квэст-гульня “Хроніка Вялікай Перамогі”

7 мая 2020 года, напярэдадні святкавання 75-годдзя Вялікай Перамогі на базе музейнага пакоя Воінскай Доблесці Подзвіга і Славы праводзілася квэст-гульня “Хроніка Вялікай Перамогі”, у якой удзельнічалі вучні шостага класа.

Падчас гульні ўдзельнікі падарожнічалі па станцыях. Так, на станцыі “Полководческая” вучні паказалі добрыя веды пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, на станцыі “На прывале” спявалі песні ваенных гадоў, на станцыі “Шыфравальшчыкі” адгадвалі верш Аляксандра Твардоўскага “Вайна”, на станцыі “Краеведческая” расказвалі пра помнікі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Гродзенскага рэгіёна, на станцыі “Разведчыкі” знаходзілі прадметы ваенных часоў у музейным пакоі, на станцыі “Победная” вучні выказалі словы ўдзячнасці ветэранам, воінам, якія загінулі падчас вайны, ушанавалі памяць мінутай маўчання. Гульня нікога не заставіла раўнадушным.

Так праз гульню імкнуліся выклікаць павагу да тых, хто абараняў жыццё, выхоўваць у навучэнцаў пачуццё патрыятызму, гонар за сваю малую Радзіму, лепшыя душэўныя якасці: міласэрнасць, жыццялюбства, маральную трываласць.






10 views0 comments

Commentaires


bottom of page