Падведзены вынікі абласнога турысцка-краязнаўчага праекта “Ад вытокаў да будучыні”, у якім прыняла удзел каманда нашай школы “Фенікс”. У рамках конкурса вучні-краяведы расказалі пра каштоўныя экспанаты школьнага музея “Вытокі”,значныя аб’екты і дзіўныя факты з гісторыі нашай мясцовасці, прадставілі відэаэкскурсію “Лён у жыцці нашых продкаў”, размясцілі інфармацыю пра музей на Goole карце . Вынікам іх працы стала 1-ае месца ў пляцоўцы “Музееманія” і 3-яе месца ў пляцоўцы “Краязнаўства”.
Удзел у праекце садзейнічаў папулярызацыі музейнайі даследчайдзейнасці сярод навучэнцаў, развіццю творчага патэнцыяла вучняў.
Comments