top of page
Search

Выстава ручнікоў

loykimuseum

Савет школьнага музея “Вытокі” падрыхтаваў выставу ручнікоў, а экскурсаводы правялі экскурсію “Мелодыя ручніка” для выхаванцаў дзяржаўнай установы адукацыі “Гродзенскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр”.

Навучэнцы пазнаёміліся са старажытнай тэхналогіяй ткацтва і характэрнымі асаблівасцямі панямонскіх ручнікоў.

Вялікую каштоўнасць мелі ручнікі з вышытай манаграмай, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне як рэліквія.

Жыццё старадаўніх ручнікоў працягваецца ў нашым музеі. А ўдзел у экскурсіі дазваляе вучням зразумець, што ручнік не перастае размаўляць з намі на мове мінулых пакаленняў, ён нясе на сабе адбітак іх ідэалаў, светаўспрымання, веравызнання, дазваляе прачытаць зашыфраваную гісторыю жыцця людзей і прыроды, гісторыю роднага краю.


1 view0 comments

Comentarios


Музей "Вытокі"

231737 Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, агр.Лойкі, вул. Школьная д.4

bottom of page