ЗАПРАШАЕМ
у віртуальны музей "Вытокі"
ДУА "Лойкаўская сярэдняя школа"
Музейная экспазіцыя воінскай Доблесці, Подзвігу і Славы
Музейная экспазіцыя была заснавана ў 2013 годзе.
У музейнай экспазіцыі захоўваюцца асабістыя рэчы ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Цімафеева Уладзіміра Пятровіча – кіцель, шынель, фуражка, палявая сумка, фляга.
Членамі савета музейнай экспазіцыі было ўстаноўлена 16 прозвішчаў мірных жыхароў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, устаноўлена прозвішча аднаго з 36 воінаў, якія былі пахаваны ў брацкай магіле ля в. Шэмбелеўцы.
Матэрыял, які сабраны падчас паходаў, экскурсій, захоўваецца ў музейнай экспазіцыі і выкарыстоўваецца на ўроках гісторыі, грамадазнаўства, інфармацыйных і класных гадзінах.
На працягу навучальнага года і пры правядзенні свят, прысвечаных Вялікай Перамозе вучні маюць магчымасць знаёміцца з прадметамі быту савецкіх ваеннаслужачых, іх узбраеннем, экіпіроўкай.
У музейнай экспазіцыі воінскай Доблесці, Подзвіга і Славы арганізаваны інтэрактыўныя формы работы з вучнямі: гадзіна аратараў “Пятрыятызм учора, сёння, заўтра”, урокі мужнасці “Подзвіг генерала Карбышева”, экскурсія з элементамі тэатралізацыі “Праўда пра вайну”.