Museum "Sources" virtual museum "GUO Loykava Secondary School"
З гісторыі музея
Краязнаўчы музей “Вытокі” быў адкрыты 20 снежня 1990 г.
Ініцыятарам стварэння музея і яго кіраўніком была настаўніца беларускай мовы і літаратуры Храмлюк Марыя Іосіфаўна. Дзякуючы яе намаганням і плённай працы, 10 снежня 2012 года рашэннем калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь комплекснаму краязнаўчаму музею “Вытокі” быў нададзены статус народнага. У 2018 годзе, у 2023 годзе статус “народны” быў пацверджаны.
Асноўны фонд музея налічвае 1122 адзінкі, і фонд навукова-дапаможных матэрыялаў – 200 адзінак.
Савет музея вядзе актыўную працу па збору матэрыялаў у фонды музея (паходы, экспедыцыі, сустрэчы з цікавымі людзьмі і інш). Так падчас дзейнасці палатачнага перадвіжнога лагера калекцыя папоўнілася біўнем маманта. Адпачываючы ля берага ракі Асташанка дзеці заўважылі незвычайны прадмет. Выцягнулі з вады і доўга разважалі, якой жывёле можа належаць гэты “рог”. Знойдзены артэфакт быў перададзены ў школьны музей. Настаўнік гісторыі і біёлаг прыйшлі да высновы, што гэта бівень маманта.