Музей "Истоки" виртуальный музей "ГУО Лойкавская средняя школа"
Метадычная капілка
У музеі праводзяцца ўрокі гісторыі, літаратуры і мовы, мастацтвазнаўства, інфармацыйныя і класныя гадзіны, мерапрыемствы ў шосты школьны дзень, змест якіх звязаны з тэматыкай прадстаўленых у музеі матэрыялаў. Выкарыстоўваюцца разнастайныя формы і метады, якія дазваляюць уключыць музейны матэрыял у вучэбны працэс. Гэта ўрокі-экскурсіі і лекцыі з выкарыстаннем музейных прадметаў у якасці навучальнага дапаможніка.
Штогод 1 верасня ў Дзень ведаў свой першы ўрок вучні 1 і 5 класаў праводзяць у музеі.
Найбольшы пазнаваўчы інтарэс выклікаюць у навучэнцаў урокі у музеі. Пры вывучэнні нарыса Уладзіміра Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі”, паэмы Якуба Коласа “Новая Зямля” і іншых твораў вучні знаёмяцца з сельскагаспадарчымі рэчамі (цэп, плуг, жорны, серп), маюць магчымасць “пабываць” у хаце, якая была пабудавана ў пачатку 20 ст., убачыць “чырвоны кут”, печ, куфар, маслабойку і іншыя рэчы.
Без наведвання музея немагчыма і вывучэнне тэмы “Наш край”, якая знаходзіцца ў кожным разделе гісторыі Беларусі. Вучні могуць патрымаць у руках прадметы гаспадарчага, земляробчага карыстання, прылады працы, паўсядзённыя рэчы, вырабы раместваў.
На базе музея праводзяцца каляндарна-абрадавыя святы “Прыйшла Каляда”, “Пакровы”, “Сапацкінскі кірмаш”, класныя выхаваўчыя гадзіны па этнакультуры беларусаў: гульня “Кола загадак”, конкурс “Беларуская кухня”, аповед “Зімовыя народныя святы”, гутарка “Народныя прыкметы”, падарожжа “Скарбы роднага краю”.